ты ў ва мне адпачываеш
я адчуваю
што я маю
паверхню
і ня маю доння
што дрэвы сок перапаўняе
і сонцапёкам працінае
іх лісце
і мае далоні
выпраставаныя ў бясконцасць
рудой чыгункі валасы
ты кажаш
“паміж намі роўнасць”
а паміж намі
свет бескроўны
і ўжо мінулыя
часы
(с) Ай эм
Favorites
There is no more content to load